На наступным тыдні Святлана Ціханоўская адправіцца ў Давос, каб выступіць на Сусветным эканамічным форуме і правесці шэраг палітычных сустрэч.
У цэнтры ўвагі — палітычныя зняволеныя і спыненне рэпрэсій, а таксама шляхі выхаду з палітычнага крызісу, паведамляе яе прэс-служба.
Ціханоўская: «Для мяне важна, каб тэма Беларусі гучала, каб нас адрознівалі ад Расіі, а беларусаў — не прыраўноўвалі да рэжыму».