Фото: vsat.lrv.lt
У Літве каля беларускай мяжы выявілі чарговы беспілотнік, які прыляцеў з Беларусі, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
У аўторак, 21 красавіка, літоўскія памежнікі знайшлі дрон каля вёскі Катра Варэнскага раёна. Да апарата быў прымацаваны GPS-трэкер, а побач — тры ўпакоўкі з цыгарэтамі. Памежнікі ўладкавалі засаду, але за цыгарэтамі ніхто не прыйшоў.
Дрон і цыгарэты — 600 пачак Minsk Super Slims — даставілі на памежную заставу. Кошт кантрабанднага грузу ацэньваецца ў 3228 еўра. Пачата адміністрацыйная вытворчасць.