Фото: x.com/Straz_Graniczna
Польскія памежнікі выявілі чарговую партыю нелегальных цыгарэт, перапраўленых з Беларусі на тэрыторыю Польшчы з дапамогай метэазондаў.
Як паведамілі ў Падляшскім аддзеле Памежнай службы, кантрабандныя пасылкі былі выяўленыя ў памежным рэгіёне. Польскія службы праводзяць мерапрыемствы па ўстанаўленні асобаў, датычных да адпраўкі і атрымання грузу.