Беларускага актывіста затрымалі ў аэрапорце Ерэвана

Беларускага актывіста Віктара Клімуса затрымалі ў аэрапорце Ерэвана. Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, армянскія памежнікі паведамілі, што яго імя знаходзіцца ў міжнароднай базе вышуку. Клімус прыляцеў з Польшчы ў Арменію “з рабочым візітам”.

Адзначаецца, што дарадца Святланы Ціханоўскай Леанід Марозаў і армянскія праваабаронцы працуюць над вызваленнем актывіста.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!