Фото: Reform.by
Шырокая грашовая маса вырасла за май на 2,5%, або на 2,62 млрд рублёў, да 106,82 млрд рублёў. З пачатку года яна павялічылася на 3,8 млрд рублёў.
Як паведамілі ў Нацбанку, на 1 чэрвеня аб’ём наяўных грошай у абарачэнні склаў 16,35 млрд рублёў. За месяц ён вырас на 626,5 млн рублёў, а з пачатку года — на 1,87 млрд рублёў.
У чэрвені грашовы агрэгат М1 з улікам пераводных дэпазітаў павялічыўся на 1,86 млрд рублёў да 39,14 млрд рублёў.
Грашовая маса ў нацыянальным вызначэнні вырасла на 2,43 млрд рублёў да 69,36 млрд рублёў.
Рублёвая грашовая маса павялічылася на 2,73 млрд рублёў да 72,68 млрд рублёў.
Дэпазіты ў замежнай валюце павялічыліся за май на 236,3 млн долараў да 12,16 млрд долараў, у тым ліку дэпазіты фізічных асоб выраслі на 14,2 млн долараў да 5,09 млрд долараў, а дэпазіты юрыдычных асоб — на 222,1 млн долараў да 7,07 млрд долараў.