Тегеран, 28.01.2026. Фото: @Vahid
На працягу некалькіх месяцаў Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) і армія ЗША вялі цеснае і сумеснае планаванне, што дазволіла ажыццявіць шырокамаштабную аперацыю супраць Ірана з максімальнай сінхранізацыяй і каардынацыяй паміж арміямі, паведамляе прэс-служба ЦАХАЛ.
У прэс-службе пацвердзілі, што ЦАХАЛ і армія ЗША “пачалі сумесную, шырокую і магутную аперацыю па нанясенні грунтоўнага ўдару па іранскім тэрарыстычным рэжыме і доўгатэрміновым ліквідаванні экзістэнцыяльных пагроз Дзяржаве Ізраіль”.
Удар уключаў атаку на дзясяткі ваенных мэтаў і быў ажыццёўлены ў межах шырокай, каардынаванай і сумеснай кампаніі супраць рэжыму.
“Іранскі рэжым не адмовіўся ад плана знішчэння Ізраіля. У апошнія месяцы, нягледзячы на сур’ёзны ўдар, атрыманы падчас аперацыі «Народ як леў», ЦАХАЛ зафіксаваў, што рэжым працягнуў спробы ўмацавання, абароны і ўтойвання сваіх ядзерных праграм, а таксама аднаўлення працэсу вытворчасці ракет.
Акрамя таго, рэжым працягваў фінансаваць, навучаць і ўзбройваць свае проксі-сілы, якія дзейнічаюць ля межаў Дзяржавы Ізраіль. Гэтыя дзеянні ўяўляюць сабой экзістэнцыяльную пагрозу Дзяржаве Ізраіль і пагражаюць Блізкаму Усходу і ўсяму свету”, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
Там пацвердзілі, што “у месяцы, якія папярэднічалі атацы, паміж ЦАХАЛам і арміяй ЗША вялося цеснае і сумеснае планаванне, што дазволіла ажыццявіць шырокамаштабную аперацыю з максімальнай сінхранізацыяй і каардынацыяй паміж арміямі.
ЦАХАЛ ва ўсіх сваіх падраздзяленнях правёў дбайны і доўгатэрміновы працэс падрыхтоўкі да аперацыі — як у абарончых структурах, так і ў розных наступальных планах”.