Мінскі гарадскі суд 20 сакавіка вынес прысуд былому дырэктару Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле Вадзіму Крывашэеву. Як паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна”, яму прызначана пакаранне ў выглядзе 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф 1000 БВ (45 тыс. рублёў).
Нагадаем, у верасні 2020 года яго звольнілі з пасады за «дрэнную ідэалагічную працу ў калектыве». Крывашэеў быў прадстаўніком па спорце ў Народным антыкрызісным кіраванні (НАУ).
Ён абвінавачваўся па чатырох артыкулах: