“Белавія” паведаміла аб затрымцы рэйса з Санкт-Пецярбурга

“Белавія” паведаміла аб затрымцы рэйса з Санкт-Пецярбурга.

Самалёт беларускай авіякампаніі павінен быў вылецець з Мінска 22 сакавіка ў 17:50, аднак змог пакінуць сталічны аэрапорт толькі сёння ў 10:00. Адпаведна затрымаецца і зваротны рэйс з Санкт-Пецярбурга.

“У перыяд чакання пасажырам затрыманых рэйсаў было прапанавана гарачае харчаванне і напоі. Авіякампанія прыносіць прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці”, — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, пецярбургскі аэрапорт Пулкава быў закрыты з вечара нядзелі з-за налёту беспілотнікаў. Яго адкрылі толькі сёння раніцай. Паводле інфармацыі расійскага боку было збіта 70 БПЛА. Таксама вядома, што дроны атакавалі нафтавы порт Прыморск, дзе загарэліся рэзервуары.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!