Фото: Лидское пиво.
ААТ “Лідскае піва” прыняло рашэнне аб выплаце дывідэндаў.
Памер дывідэндаў на адну акцыю складзе 200,2126885 рубля. Такім чынам, іх агульны памер складзе 15,13 млн рублёў. Сродкі паступяць акцыянерам на працягу 60 дзён з моманту дазволу аблвыканкама. Нагадаем, прадпрыемствы, якія маюць замежных уласнікаў з так званых недружалюбных краін, могуць выплачваць дывідэнды толькі па ўзгадненні з мясцовымі органамі ўлады.
Дывідэнды ў гэтым годзе прыкметна большыя, чым у мінулым. Тады таварыства прыняло рашэнне выплаціць на 1 акцыю 119,1 рубля або ў цэлым 9 млн рублёў.
Нагадаем, ААТ «Лідскае піва» кантралюецца фінскай групай Olvi. У 2022 годзе яна хацела сысці з Беларусі, прадаўшы актыў. Аднак піўзавод трапіў у пералік прадпрыемстваў, на продаж якіх патрабуецца дазвол урада.