Фото: МВД
Міліцыя паведаміла пра канфіскацыю буйной партыі нелегальнага алкаголю ў 53-гадовага мінчука.
Усяго ў арэндаваным мужчынам гаражы было знойдзена больш за 560 літраў дарагіх імпартных напояў і 80 літраў спіртазмяшчальнай вадкасці без акцызных марак.
«Складзены адміністрацыйны матэрыял. Парушальніку пагражае буйны штраф і канфіскацыя тавару», — паведамілі ў МУС.