Фото: sk.gov.by
43-гадовага жыхара Лепеля, які незаконна лавіў рыбу сеткамі ў перыяд дзеяння забароны на лоўлю, затрымалі на возеры Доўгае ў Лепельскім раёне. У ноч з 6 на 7 чэрвеня браканьера чакалі супрацоўнікі інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, калі ён прычаліў да берага з уловам.
Следчыя канфіскавалі рыбу, сеткі і лодку, прызначылі іхтыялагічную экспертызу. Устаноўлена, што мужчына незаконна здабыў 16 асобін — ляшча, карася, ліня і акуня. Шкоду навакольнаму асяроддзю ацанілі ў больш як 5,2 тысячы рублёў.
Мужчына раней ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за незаконную здабычу рыбы і гвалт у дачыненні да супрацоўніка інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Узбуджаная крымінальная справа паводле артыкула аб незаконнай здабычы рыбы асобай, раней судзімай за аналагічнае злачынства. Абвінавачаны ўзяты пад варту, паведамілі ў прэс-службе Следчага камітэта.
У СК нагадалі, што ў перыяд забароны пры выкарыстанні забароненых прылад і спосабаў рыбалоўства шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю, вылічваецца ў трайным памеры.