Фото: "Наша Ніва"
Блогер Павел Спірын выйшаў на волю пасля больш як пяці гадоў у калоніі, паведамляе «Наша Ніва».
У апошні час Спірын знаходзіўся ў калоніі для рэцыдывістаў у Горках.
У лютым 2021 года Спірына прысудзілі да 4,5 года калоніі па артыкуле аб распальванні варожасці (ч. 1 арт. 130 КК). Справа датычылася двух відэа на YouTube-канале блогера: фільма «Грань» пра антынаркатычнае заканадаўства і «Жудасная таямніца генпракурора Беларусі: карт-бланш на садызм» пра падзеі 9 жніўня 2020 года. У 2024 годзе, за месяц да завяршэння тэрміну, яго зноў судзілі па артыкуле аб непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі.