Бяляцкі сустрэўся з міністрам замежных спраў Швецыі і заклікаў да ціску на беларускія ўлады

Старшыня праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі правёў сустрэчу з міністрам замежных спраў Швецыі Марыяй Мальмер Стэнергард.

Падчас сустрэчы праваабаронца заклікаў шведскія ўлады працягваць палітычны і эканамічны ціск на беларускія ўлады з мэтай дасягнення структурных змен у краіне.

Міністр замежных спраў запэўніла, што Швецыя будзе падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасць «столькі часу, колькі спатрэбіцца», паведамляе праваабарончы цэнтр.

Нагадаем, Швецыя таксама выказала салідарнасць з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам, які быў прызнаны «экстрэмісцкай арганізацыяй» беларускімі ўладамі. МЗС Швецыі назвала рашэнне беларускага рэжыму нападам на акадэмічную свабоду.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!