Иллюстративное фото reform.news
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб наданні беларускага грамадзянства 230 замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, у тым ліку 13 непаўналетнім.
Новымі грамадзянамі Беларусі сталі выхадцы з 19 краін, сярод якіх Расія, Малдова, Казахстан, Арменія, Сірыя, Латвія, Турцыя і іншыя. Большасць прыбыла з Украіны.
Усе яны пражываюць у краіне не менш за 5 гадоў, валодаюць адной з дзяржаўных моў і занятыя ў розных галінах эканомікі — прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, гандлі і адукацыі.
Адначасова Лукашэнка адхіліў заявы аб прыёме ў грамадзянства шэрагу асоб, якія парушалі законы Беларусі, паведамляе яго прэс-служба.