Белстат апублікаваў дадзеныя аб міграцыі ў 2025 годзе

У 2025 годзе ў Беларусь прыбыло амаль 46,9 тыс. чалавек, пры гэтым з краіны з’ехалі 37,8 тыс. чалавек. Такія дадзеныя змяшчаюцца ў зборніку “Беларусь у лічбах”, апублікаваным сёння Белстатам.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусь з краін СНД прыбыло 26,66 тыс. чалавек, а з краін па-за межамі Садружнасці – 20,24 тыс. чалавек.

У краіны СНД з Беларусі выбыла 13,82 тыс. чалавек, а па-за межы Садружнасці – 24 тыс. чалавек.

У выніку міграцыйны прырост склаў 9073 чалавекі, пры гэтым з краінамі СНД склаўся станоўчы баланс: прыехала на 12,84 тыс. чалавек больш, чым з’ехала. З краінамі па-за СНД баланс быў адмоўны – на 3770 чалавек больш з’ехала, чым прыехала.

У параўнанні з 2024 годам колькасць тых, хто прыехаў у Беларусь, вырасла на 11%, а тых, хто з’ехаў з краіны – на 15,5%. Эміграцыя ў краіны па-за СНД вырасла на 20,6%.

Сярэдні ўзрост беларусаў на пачатак года склаў 42,2 года, у тым ліку мужчын – 39,4 года, а жанчын – 44,6 года. Паказчыкі выраслі на 0,3 года ў параўнанні з пачаткам 2025-га.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!

Последние новости