Фото: Reform.by
Канцэрн “Белнафтахім” забяспечыць наяўнасць бензіну АІ-92 у асартыменце мінімум да 2030 года. Пра гэта заявіў старшыня канцэрна Ілля Ікан. Паводле яго слоў, попыт на паліва гэтай маркі знізіўся. Усё больш вадзіцеляў набываюць бензін АІ-95.
“У нас ёсць досвед такога плаўнага пераходу, і мы адназначна з прапрацоўкай усіх магчымых дэталяў і нюансаў падыдзем і рэалізуем гэта мерапрыемства. Аднак у гэтай пяцігодцы, да 2030 года, АІ-92 адназначна будзе на нашых запраўках”, – сказаў ён, перадае БелТА.