“БелДжы” ў красавіку выведзе на рынак абноўленую мадэль BelGee X50+

“БелДжы” ў красавіку выведзе на рынак абноўленую мадэль BelGee X50+. Пра гэта заявіў гендырэктар прадпрыемства Генадзь Свідэрскі.

“3-га чысла мы вывелі новую мадэль Geely Cityray. Яна цяпер ёсць ва ўсіх салонах. Гэта значыць, гэта ўжо машына на новай платформе. Ну і фактычна, я думаю, што яна спадабаецца нашым спажыўцам.

Я думаю, у гэтым месяцы, упэўнены нават, што ў гэтым месяцы ўбачаць і нашу навінку. Вы памятаеце, што 20 лютага наш завод атрымаў знак якасці па машыне Х50. Гэта значыць гэта самая масавая машына. Яна спадабалася і ў Расіі, і ў Беларусі. Але цяпер ёсць мадэрнізаваная версія гэтай машыны Х50+. Гэта значыць там ужо новая электроніка, там чатырохцыліндравы рухавік. Таму ў красавіку нашы пакупнікі ўбачаць і новую машыну Х50+. Усе неабходныя выпрабаванні мы правялі ўжо. І машыны гатовыя да серыйных паставак”, – распавёў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!