Reform.news

“Белавія” выканала першы рэгулярны рэйс Мінск-Пхукет

Рэдакцыя Reform.news · 22 кастрычніка 2026, 10:29

https://reform.news/be/belavija-vykanala-pershy-rjeguljarny-rjejs-minsk-phuket/

“Белавія” выканала першы рэгулярны рэйс Мінск-Пхукет. Самалёт кампаніі прызямліўся ў аэрапорце Пхукета.

Раней “Белавія” ўжо выконвала на Пхукет чартарныя рэйсы. Цяпер у курортны рэгіён Тайланда самалёты будуць лётаць рэгулярна.

Наступны рэйс адправіцца заўтра, а з 29 кастрычніка рэйсы Мінск-Пхукет-Мінск будуць выконвацца 2 разы на тыдзень:

  • туды – па чацвяргах і нядзелях,
  • назад – па пятніцах і панядзелках.
Рэклама

Пакінуць адказ