«Белавія» скарэкціравала расклад рэйсаў з-за атакі на Маскву
Рэдакцыя Reform.news · 18 чэрвеня 2026, 15:55
https://reform.news/be/belavija-skarjekciravala-rasklad-rjejsa-z-za-ataki-na-maskvu/«Белавія» скарэкціравала расклад рэйсаў з-за абмежаванняў ва ўсіх маскоўскіх аэрапортах у выніку атакі на расійскую сталіцу. Змяніўся час выканання асобных рэйсаў на сёння.
На дадзены момант абмежаванні знятыя, аднак карэкціроўкі ў раскладзе могуць захоўвацца і 19 чэрвеня, папярэдзілі ў прэс-службе авіяперавозчыка.
Пасажырам рэкамендуюць перад выездам у аэрапорт правяраць статус рэйса на сайце belavia.by.
