Аб’ём міжнародных грашовых пераводаў з Беларусі вырас на 40% у 2025 годзе

Нацыянальны банк Беларусі апублікаваў звесткі аб грашовых пераводах праз міжнародныя сістэмы ў 2025 годзе.

Паводле даных рэгулятара, у Беларусі за мінулы год было атрымана пераводаў на 159,5 млн долараў, што на 11% больш, чым за 2024 год. Сярэдняя сума пераводу, атрыманага ў Беларусі, склала 547,96 долара, або на 13,7% больш, чым за год да гэтага.

У 2025 годзе з Беларусі было адпраўлена пераводаў на 105,86 млн долараў, або на 40% больш, чым у 2024-м. Сярэдняя сума аднаго пераводу, адпраўленага з Беларусі, вырасла на 25,3% да 674,35 долара.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!