Фото: Белавиа
«Белавія» аднавіла палёты ў Ізраіль. Першы рэйс з Мінска ў Тэль-Авіў вылецеў сёння ў 7:10, сведчыць табло сталічнага аэрапорта. Рэйс выконваецца на самалёце Boeing 737-8.
Самалёт павінен прызямліцца ў Тэль-Авіве ў 12:20. Зваротны вылет запланаваны на 13:15 з прылётам у Мінск у 20:40.
Працягласць палёту Мінск – Тэль-Авіў складзе 6 гадзін 10 хвілін у адзін бок і 6 гадзін 25 хвілін у зваротным напрамку.
Рэйсы будуць выконвацца па чацвяргах і нядзелях.
«Белавія» не лятала ў Ізраіль з Мінска з лютага 2022 года.