«Белавія» адкрыла продаж білетаў на рэйсы Дубай-Мінск

«Белавія» аднавіла продаж білетаў на рэйсы з Дубая ў Мінск. Набыць білеты можна на рэйсы, якія вылятаюць 9, 10 і 11 сакавіка, — на сайце авіякампаніі, у офісах продажаў і ў агентаў.

Пасажыры, у якіх ужо ёсць білеты на пазнейшыя даты, могуць бясплатна перанесці вылет на 9–11 сакавіка. Авіякампанія таксама працягвае выконваць вывазныя рэйсы для тых, хто раней набыў білеты, паведамілі ў прэс-службе авіяперавозчыка.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!