Беларусы змогуць разлічваць на спецыяльныя ўмовы медабслугоўвання ў Дубаі

Генеральнае консульства Беларусі ў Дубаі (ААЭ) і клініка Polyclinic AE падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Яно прадугледжвае прадастаўленне грамадзянам Беларусі спецыяльных умоў на медыцынскае абслугоўванне.

“Дакумент накіраваны на пашырэнне сацыяльнай падтрымкі беларускіх грамадзян, якія пастаянна пражываюць або часова знаходзяцца на тэрыторыі ААЭ, а таксама на стварэнне дадатковых магчымасцяў для атрымання імі якаснай і даступнай медыцынскай дапамогі”, – гаворыцца ў паведамленні МЗС.

Якія менавіта ўмовы будуць мець беларусы ў клініцы-партнёры, у паведамленні міністэрства не ўдакладняецца.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!