Иллюстративное фото: pixabay.com
Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 10 чалавек. Гэта Максім Сямітка, Святлана Ангелейка, Яўген Федасенка, Віктар Кізевіч, Аляксандр Конанаў, Аляксей Кузаваткін, Уладзімір Целяпун, Наталля Уласава, Віктар Жданюк, Віталь Лухверчык.
Яны ўтрымліваюцца пад вартай або асуджаныя ў сувязі з узаемадзеяннем з «экстрэмісцкімі фармаваннямі» і ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Па стане на 30 красавіка ў Беларусі налічваецца 841 палітвязень.