Беларусы масава шукаюць у Google “ваеннаабавязаны”. У чым прычына?
Рэдакцыя Reform.news · 21 лістапада 2026, 03:23
https://reform.news/be/belarusy-masava-shukajuc-u-google-vaennaabavjazany-u-chym-prychyna/20 лістапада ў Беларусі рэзка вырасла цікавасць да тэмы “ваеннаабавязаны” – сэрвіс Google Trends паказвае раптоўны рост на 1000%. Прычынай аказалася махлярства.
Google Trends паказвае не ўсе запыты карыстальнікаў, а перш за ўсё пошукавыя трэнды — тэмы, цікавасць да якіх рэзка вырасла. Беларусы звярнуліся з запытам “ваеннаабавязаны” больш за 20 тысяч разоў за апошнія суткі – рост склаў 1000%.

Аказалася, справа ў махлярах. Як паведамляе створаны беларускімі дзяржаўнымі прапагандыстамі праект “Народный Антифейк”, у Беларусі махляры пачалі пісаць ваеннаабавязаным ад імя супрацоўнікаў ваенкаматаў.
“Прадстаўляюцца маёрамі і палкоўнікамі, адпраўляюць галасавыя паведамленні пра будучую перападрыхтоўку і ўдакладняюць, ці гатовыя дакументы.
Затым дасылаюць спасылку нібыта на PDF-файл са спісам ваеннаабавязаных. Аднак замест дакумента адкрываецца падробленая старонка аўтарызацыі Telegram, дзе прапануюць увесці нумар тэлефона, код пацвярджэння і воблачны пароль.
Атрымаўшы гэтыя даныя, махляры могуць увайсці ў акаўнт ахвяры, вывучыць перапіскі і пачаць рассылаць паведамленні ад яе імя іншым людзям”, – гаворыцца ў паведамленні.
Дарэчы, апошняя цікавасць да ваеннай тэмы ў жыхароў Беларусі ўзнікла 22 кастрычніка. Беларусы масава шукалі “прызыўнік”. У гэты дзень у Беларусі пачалася планавая адпраўка прызыўнікоў на тэрміновую ваенную службу.
