Фото: bundespolizei.de
Грамадзяніна Беларусі не ўпусцілі ў Германію з-за няправільнага тыпу візы, паведамляе presseportal.de.
29-гадовы беларус працаваў кіроўцам. На польска-нямецкай мяжы нямецкія паліцэйскія праверылі яго дакументы і выявілі ў яго ў пашпарце турыстычную венгерскую візу. Мужчына патлумачыў, што працуе кіроўцам у кыргызскай кампаніі, а візу яму аформіў працадаўца.
Паколькі турыстычная мэта паездкі не была пацверджана, паліцыя анулявала візу і адмовіла беларусу ва ўездзе ў Германію. Мужчына вярнуўся ў Польшчу. Таксама паліцыя пачала крымінальнае расследаванне па факце выкарыстання візы, атрыманай падманным шляхам, а таксама па факце незаконнага ўезду і знаходжання.