Беларускую ялавічыну без дакументаў затрымалі на расійскай мяжы
Рэдакцыя Reform.news · 24 ліпеня 2026, 16:02
https://reform.news/be/belaruskuju-jalavichynu-bez-dakumenta-zatrymali-na-rasijskaj-mjazhy/22 чэрвеня ў Смаленскай вобласці супрацоўнікі Рассельгаснагляду затрымалі партыю ялавічыны, якую везлі з Беларусі.
Падчас агляду аўтамабіля было ўстаноўлена, што 1 тону ялавічыны перавозілі без ветэрынарных і таварна-суправаджальных дакументаў, без маркіровачных клеймаў і з парушэннямі санітарных нормаў. Кіроўца не змог сказаць, хто з’яўляецца адпраўніком і атрымальнікам грузу.
Узоры мяса накіравалі ў лабараторыю. Паводле вынікаў экспертызы будзе прынята рашэнне аб далейшым лёсе грузу, паведамляе Рассельгаснагляд.
