Фото: Timothy Dykes / Unsplash.com
Беларускія піўзаводы ў 2025 годзе павялічылі выручку, аднак прыкметны рост прыбытку паказала толькі адно прадпрыемства.
“Лідскае піва” за мінулы год адсправаздачылася пра рост выручкі на 7,1% да 573,55 млн рублёў.
Яго чысты прыбытак вырас усяго на 0,2% да 75,67 млн рублёў.
Выручка “Аліварыі” павялічылася летась на 4,7% да 335,4 млн рублёў.
Чысты прыбытак прадпрыемства вырас на 39,5% да 28,92 млн рублёў.
“Крыніца” паказала найбольшы прырост выручкі. Яна павялічылася на 30,6% да 215,1 млн рублёў.
Чысты прыбытак прадпрыемства пры гэтым скараціўся на 3,7% да 12,5 млн рублёў.