Фото: sudexpert.gov.by
Беларускія мытнікі знайшлі ў грамадзянкі Расіі гарбату з каноплямі. Кардонную запячатаную ўпакоўку гарбаты Relax su kanapių lapais выявілі на беларуска-латвійскай мяжы падчас мытнага дагляду аўто.
У складзе прадукта былі ўказаны лісткі і суквецці канопляў. Упакоўкі забралі і накіравалі ў Наваполацкі міжраённы аддзел Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз для правядзення судовай экспертызы.
Высветлілася, што чайныя сумесі ў фільтр-пакеціках сярод іншых кампанентаў утрымліваюць каноплі. За перавозку, набыццё і захоўванне такога прадукта ў Беларусі ўстаноўлена крымінальная адказнасць.
Па дадзеным факце Віцебскай мытняй праводзіцца праверка, паведамляе прэс-служба ДКСЭ.