Беларускія фігурысты не змогуць удзельнічаць у чэмпіянаце свету ў Празе

Фігурысты з беларускімі і расійскімі пашпартамі не змогуць удзельнічаць у чэмпіянаце свету 2026 года ў Празе. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міжнароднага саюза канькабежцаў (ISU), піша «Матч ТВ».

Пасля завяршэння адвольнай праграмы ў жаночым адзіночным катанні на Алімпіядзе-2026 у Італіі выданне ўдакладніла ў ISU, ці змогуць расійскія спартсмены Адэлія Петрасян і Пётр Гуменнік выступіць на сусветным першынстве ў Чэхіі.

“Фігурысты, якія маюць расійскія і беларускія пашпарты, не змогуць атрымаць запрашэнні або ўдзельнічаць у спаборніцтвах ISU. Для кваліфікацыйных спаборніцтваў да зімовых Алімпійскіх гульняў 2026 года ў Мілане і Картына было зроблена выключэнне”, — патлумачылі ў прэс-службе ISU.

Чэмпіянат свету пройдзе ў Празе з 24 па 29 сакавіка. Алімпійскія гульні ў Мілане і Картына-д’Ампеццо завершацца 22 лютага, беларускія і расійскія атлеты выступаюць на Гульнях у нейтральным статусе.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!