«Беларускі Хельсінкскі камітэт» прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”

«Беларускі Хельсінкскі камітэт» прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”. Такое рашэнне КДБ прыняў 31 сакавіка. Сёння інфармацыя пра яго дададзена ў пералік, які вядзе МУС.

У сувязі з рашэннем КДБ згадваюцца Дзмітрый Маркушэўскі і Павел Левінаў. У пералік таксама ўнесены сайт камітэта, яго сацыяльныя сеткі, адрасы электроннай пошты.

Нагадаем, у Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца для барацьбы з апанентамі ўлады і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!