Фото: t.me/pressmvd
У сувязі са святкаваннем Вялікадня міністэрства ўнутраных спраў пераводзіць асабовы склад органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Асаблівая ўвага будзе нададзена месцам правядзення богаслужэнняў.
“У выпадку неабходнасці будзе арганізаваны прапускны рэжым і дагляды з ужываннем тэхнічных сродкаў”, – паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Сцвярджаецца, што супрацоўнікі міліцыі будуць забяспечваць абарону грамадзян ад злачынных замахаў, прадухіляць правапарушэнні і сачыць за бяспекай дарожнага руху, у тым ліку з выкарыстаннем магчымасцей рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі.
МУС заклікае грамадзян выконваць грамадскі парадак і праяўляць пільнасць. Пры выяўленні безгаспадарчых рэчаў або падазроных асоб просяць тэлефанаваць па нумары 102 або паведаміць бліжэйшаму нараду міліцыі.