Фото: eaeunion.org
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які ўхваляе праект пагаднення аб электронным гандлі таварамі ў межах Еўразійскага эканамічнага саюза.
Як паведамілі ў яго прэс-службе, дакумент накіраваны на забеспячэнне ўзаемнага электроннага гандлю на ўнутраным рынку ЕАЭС і абарону правоў яго ўдзельнікаў. У прыватнасці, пагадненне замацоўвае прынцыпы недыскрымінацыі і свабоды перамяшчэння тавараў, парадак прымянення электроннага дакументаабароту, а таксама патрабаванні па абароне даных і інфармацыйнай бяспецы.
Савету Еўразійскай эканамічнай камісіі плануецца надаць паўнамоцтвы па ўстанаўленні агульных патрабаванняў і правілаў для ўдзельнікаў электроннага гандлю.
На правядзенне перамоў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважаны ўрад.
Чакаецца, што рэалізацыя Пагаднення дазволіць забяспечыць рост аб’ёмаў гандлю і павысіць узровень абароны правоў спажыўцоў.