Фото: "Вясна"
Беларускага актывіста Віктара Клімуса, затрыманага ў аэрапорце Ерэвана, вызвалілі.
«Жывы. Здаровы. На волі. Дзякуй усім, хто хваляваўся і падтрымліваў!» — напісаў ён у Facebook.
Нагадаем, сёння раніцай праваабаронцы паведамілі, што Клімус быў затрыманы па прыбыцці ў Ерэван. Памежнікі заявілі, што ён знаходзіцца ў вышуку.