Беларускае войска на заходніх рубяжах… Да 110-годдзя Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь Мінкульт і «Беларусьфільм» абвясцілі конкурс сцэнарыяў

Міністэрства культуры і Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» абвясцілі конкурс сцэнарыяў для вытворчасці фільма ў гульнявой форме да 110-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Сярод прыярытэтных тэмаў:

  • пераемнасць пакаленняў у абароне Айчыны ў розныя перыяды гісторыі;
  • праца разлікаў, якія выконваюць задачы баявога дзяжурства па супрацьпаветранай абароне, па мэтах, якія парушылі дзяржаўную мяжу ў паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь;
  • разгортванне групоўкі беларускага войска на заходніх рубяжах для прадухілення патэнцыйнай агрэсіі краін NATO ў 2020 годзе;
  • выкананне задач падраздзяленнямі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь па ўзмацненні аховы ўчасткаў дзяржаўнай граніцы;
  • з’яўленне ў Беларусі сучасных комплексаў узбраенняў;
  • дзейнасць вайскоўцаў 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна.

У суправаджальных дакументах пазначана, што вытворчасць фільмаў будзе адбывацца за кошт прадастаўлення субсідыі.

А сярод крытэрыяў ацэнкі сцэнарыяў пералічаны: арыгінальнасць раскрыцця тэмы; дынамічны сюжэт; яркія, запамінальныя вобразы галоўных герояў; стварэнне станоўчага вобразу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь; патэнцыйная запатрабаванасць фільмаў у айчынным і сусветным кінапракаце, на тэлеканалах і інтэрнэт-платформах.

Заяўкі на конкурс прымаюцца з 1 ліпеня па 14 жніўня 2026 г. вынікі конкурсу будуць падведзены да 1 верасня 2026 года.

Удзельніца нашага праекта «Культурная Re:візія» даследчыца беларускага кіно Ірэна Кацяловіч упэўненая, што «Беларусьфільм» не мае шанцаў у барацьбе за адлюстраванне 2020 года і наступных падзей у культурнай памяці народа. Пра кіно ў бітве за культурную памяць беларусаў мы пісалі тут.

 

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!