Ціханоўская пра вызваленне 28 палітвязняў: «У беларускіх турмах па-ранейшаму застаюцца сотні»

Святлана Ціханоўская пракаментавала чарговае «памілаванне» палітвязняў у Беларусі, нагадаўшы пра тых, хто застаецца за кратамі.

«Навіна пра вызваленне 28 палітвязняў — гэта найперш палёгка для іх родных: для тых, хто быў разлучаны з блізкімі і жыў надзеяй на момант сустрэчы. І пры гэтым нельга забываць: у беларускіх турмах па-ранейшаму застаюцца сотні палітвязняў, і ўсе яны павінны быць вызвалены. Мы чакаем дадому кожнага і кожную», — заявіла яна.

Раней стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 32 чалавек, з якіх 28 былі асуджаныя за «злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці». Сярод памілаваных — 20 жанчын і 12 мужчын. Прэс-служба Лукашэнкі паведаміла, што «рашэнне прынята на падставе прынцыпу гуманізму» і што ўсе памілаваныя «хадатайнічалі аб памілаванні, прызнаючы віну і раскайваючыся».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!