Анна Гуськова. Фото: t.me/olympicteamby
Фрыстайлістка Ганна Гуськова заняла восьмае месца ў фінале турніру па лыжнай акрабатыцы на зімовых Алімпійскіх гульнях у Італіі, паведамілі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі.
У вырашальнай стадыі спаборніцтваў беларуска выканала два скачкі з каэфіцыентам складанасці 4,02. За найлепшы з іх спартсменка атрымала ад суддзяў 100,29 бала.
Гуськова з’яўляецца алімпійскай чэмпіёнкай 2018 года і сярэбранай прызёркай Гульняў 2022 года ў Пекіне.