Reform.news

Беларуска Ганна Гуськова заняла восьмае месца ў фінале Алімпіяды

Рэдакцыя Reform.news · 18 лютага 2026, 16:06

https://reform.news/be/belaruska-ganna-guskova-zanjala-vosmae-mesca-finale-alimpijady/

Фрыстайлістка Ганна Гуськова заняла восьмае месца ў фінале турніру па лыжнай акрабатыцы на зімовых Алімпійскіх гульнях у Італіі, паведамілі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі.

У вырашальнай стадыі спаборніцтваў беларуска выканала два скачкі з каэфіцыентам складанасці 4,02. За найлепшы з іх спартсменка атрымала ад суддзяў 100,29 бала.

Гуськова з’яўляецца алімпійскай чэмпіёнкай 2018 года і сярэбранай прызёркай Гульняў 2022 года ў Пекіне.

Рэклама

Пакінуць адказ