Беларуса затрымалі за ўзлом крамы ў Варшаве

Грамадзянін Беларусі ўзламаў краму, каб скрасці грошы. Ад паліцыі ён хаваўся пад прылаўкам.

Паліцэйскі патруль у варшаўскім раёне Бемова звярнуў увагу на разбітае шкло ва ўваходных дзвярах крамы. Унутры пад прылаўкам хаваўся мужчына, які залез у краму, каб выкрасці наяўныя грошы, паведамляе паліцыя Варшавы.

Мужчыну затрымалі. У камісарыяце паліцыі было ўстаноўлена, што затрыманы — 32-гадовы грамадзянін Беларусі, які знаходзіцца ў Польшчы незаконна. Яму прад’явілі абвінавачанне ў крадзяжы са ўзломам і перадалі супрацоўнікам памежнай службы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!