Беларуса затрымалі каля мяжы з дронам, а дома знайшлі метэазонды
Рэдакцыя Reform.news · 5 кастрычніка 2026, 16:29
https://reform.news/be/belarusa-zatrymali-kalja-mjazhy-z-dronam-a-doma-znajshli-metjeazondy/Смаргонскія памежнікі затрымалі мужчыну ў лесе ў Астравецкім раёне 1 кастрычніка. Пры ім знайшлі беспілотнік з камплектуючымі, паведамляе ДПК.
Пры аглядзе дома памежнікі выявілі аўтамабіль Volkswagen, метэазонды і радыёстанцыі. Усе прадметы канфіскаваныя для экспертызы.
У дачыненні да затрыманага распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне пагранічнага рэжыму (ч. 1 арт. 24.19 КаАП) і незаконныя дзеянні ў дачыненні да грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў (ч. 1 арт. 18.38 КаАП). Артыкулы прадугледжваюць штраф да 100 базавых і канфіскацыю дрона.
Нагадаем, 1 кастрычніка на літоўскай мяжы быў затрыманы яшчэ адзін беларус з самаробным беспілотнікам.
