Беларуса аштрафавалі на польскай мяжы за ўвоз наяўных без дэкларацыі

Грамадзянін Беларусі спрабаваў увезці ў Польшчу 17,3 тысячы долараў, не дэкларуючы іх. Яго аштрафавалі, паведамляе Палата падатковай адміністрацыі ў Беластоку.

У пункце пропуску «Баброўнікі» польскія мытнікі праверылі 27-гадовага кіроўцу грузавіка, які ўязджаў з Беларусі ў Польшчу. У ягоным багажы знайшлі 17,3 тысячы долараў, якія мужчына не задэклараваў.

За спробу незаконнага правозу валюты праз мяжу беларуса аштрафавалі на 8 тысяч злотых (2,2 тысячы долараў).

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!