У Смаленскай вобласці Расіі затрымалі аўтамабіль з 20 тонамі беларускага сала.
Кіроўца, грамадзянін Беларусі, прад’явіў супрацоўнікам Рассельгаснагляду дакументы на замарожаныя буракі, бульбу і моркву. Падчас агляду высветлілася, што палеты з гароднінай былі толькі таварам прыкрыцця, а асноўную частку грузу складала сала.
Аўтамабіль адправілі на часовую стаянку да заканчэння праверкі, паведамляе Рассельгаснагляд.