23 снежня Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб ратыфікацыі Канвенцыі аб заснаванні Міжнароднай арганізацыі па медыяцыі.
Канвенцыя вызначае мэты і задачы арганізацыі. У дакуменце замацаваныя катэгорыі спрэчак, якія падлягаюць разгляду, урэгуляваныя працэдурныя пытанні правядзення медыяцыі.
Таксама падпісаны закон, які ратыфікуе пратаколы аб унясенні змяненняў у канвенцыі аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах ад 22 студзеня 1993 года і ад 7 кастрычніка 2002 года. У канвенцыях замацоўваюцца палажэнні, якія дазволяць забяспечыць прымусовае выкананне судовых загадаў аб спагнанні аліментаў на непаўналетніх дзяцей у краінах СНД, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.