Беларусь павялічыла пастаўкі торфу ў Кітай у 13 разоў

У 2025 годзе Беларусь паставіла ў Кітай каля 27 тысяч тон тарфяной прадукцыі, што амаль у 13 разоў перавышае паказчык 2024-га. Пра гэта газеце “СБ. Беларусь сёння” расказаў генеральны дырэктар ГПА «Белтопгаз» Валерый Кавалёў.

“На 2026—2030 гады ставім задачу павялічыць пастаўкі ў Кітай больш чым удвая і нарасціць экспарт у краіны СНД і далёкай дугі”, — расказаў Кавалёў.

Чыноўнік адзначыў, што 74% у экспарце займаюць прадукты нятопліўнай групы. Гаворка ў тым ліку ідзе пра пажыўныя грунты.

“У 2025-м экспарт верхавога кіпаванага торфу і пажыўных грунтоў дасягнуў 54 тысяч тон — рост на 23 працэнты да папярэдняга года”, — каментуе спецыяліст.

У артыкуле паведамляецца, што на тэрыторыі Беларусі запасы торфу ацэньваюцца ў 2,4 мільярда тон, з якіх для прамысловай распрацоўкі вызначаны каля 302 мільёнаў тон (12%). Пры гэтым здабыча торфу пачалася ў 1896 годзе і выйшла на максімум у 1974 годзе — амаль 17 мільёнаў тон, з якіх 9,1 мільёна тон паліўнага торфу і 7,7 мільёна тон — для патрэб сельскай гаспадаркі. Затым здабыча знізілася з-за ўкаранення ў энергетыку газу і мазуту.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!