ЗША дазволілі пастаўкі расійскай нафты ў Індыю

Упраўленне па кантролі за замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў ЗША выдала ліцэнзію, якая дазваляе пастаўкі расійскай нафты ў Індыю.

У адпаведнасці з ліцэнзіяй у Індыю можа пастаўляцца нафта і нафтапрадукты, загружаныя на танкеры да 5 сакавіка. Пастаўкі ў Індыю могуць ажыццяўляцца да 4 красавіка. Ліцэнзія дазваляе пастаўкі ў тым ліку з выкарыстаннем танкераў, унесеных у санкцыйныя спісы.

Раней СМІ ўжо паведамлялі, што Індыя аднавіла закупкі расійскай нафты на фоне аперацыі ЗША і Ізраіля супраць Ірана, якая прывяла да фактычнай блакіроўкі Армузскага праліва, што абмяжоўвае пастаўкі сыравіны з рэгіёна Персідскага заліва.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!