Фото: пресс-служба Лукашенко
Колькасць вайскоўцаў у Беларусі цяпер складае каля 100 тысяч, але ў выпадку вайны можа вырасці да 500 тысяч чалавек. Такія дадзеныя прывёў сёння Аляксандр Лукашэнка, падводзячы вынікі праверкі баявой гатоўнасці Узброеных сіл.
«У нас пад ружжом 70 тысяч сёння. Усяго пад 100 тысяч. У Карпянкова і Кубракова таксама войскі. Невялікія ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі. І іншыя. 100 тысяч. Паўмільёна з улікам дадатковага прызыву ў выпадку вайны», — адзначыў ён.
«Я вас прашу, навучыце людзей ваяваць, калі мы з вамі будзем далей працаваць і служыць», — дадаў Лукашэнка.
Лукашэнка таксама заявіў, што Беларусь рыхтуецца да вайны, сказаў, што праведзеная праверка баявой гатоўнасці выявіла недахопы ва ўзброеных сілах, прапанаваў вайскоўцам часцей мяняць раёны засяроджання і нагадаў, як запрасіў у Беларусь інструктараў ПВК “Вагнер”.