Фото: МВД
Беларусь і Азербайджан падпісалі Пагадненне аб узаемным прызнанні і абмене вадзіцельскіх пасведчанняў. Подпісы пад ім паставілі кіраўнікі міністэрстваў унутраных спраў Іван Кубракоў і Вілаят Эйвазаў. Таксама падпісаны пратакол аб узаемадзеянні паміж МУС на 2026–2028 гады.
Дэлегацыя беларускага міністэрства знаходзіцца з візітам у Азербайджане. Як паведамілі ў прэс-службе МУС, падчас перамоваў быў зроблены асаблівы акцэнт на пытаннях далейшага супрацоўніцтва ў частцы забеспячэння міжнароднай бяспекі.
«У цяперашні час мы не толькі станоўча ацэньваем стан двухбаковых адносін, але і прапануем напоўніць іх практычным зместам і канкрэтнымі мерапрыемствамі, якія дазволяць абменьвацца найноўшымі метадамі работы і, як вынік, укараняць найлепшыя практыкі ў процідзеянні злачынствам», — сказаў Кубракоў.
Перспектыўнымі напрамкамі супрацоўніцтва названыя ўзаемнае навучанне, перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў, а таксама развіццё тэхналагічнага і вытворчага ўзаемадзеяння, уключаючы магчымасці беларускага ВПК.