Фото: пресс-служба Лукашенко
Беларусь і Алжыр разглядаюць адкрыццё пасольства. Пра гэта заявіў старшыня Нацыянальнага народнага сходу Алжыра Ібрагім Бугалі пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Паводле яго слоў, ён унёс “прапанову падумаць над магчымасцю адкрыцця дыпламатычных місій у абедзвюх краінах на ўзаемнай аснове”. Яшчэ адной прапановай стала адкрыццё прамога авіязлучэння паміж Беларуссю і Алжырам.
“Мы зацікаўленыя ў рэалізацыі сумесных праектаў па вытворчасці трактароў, аўтобуснай тэхнікі, угнаенняў, у якіх маюць патрэбу алжырская эканоміка і сельская гаспадарка. Упэўнены, што рэалізацыя гэтых праектаў будзе на карысць народам дзвюх краін”, — адзначыў Ібрагім Бугалі.