Беларусь і Алжыр могуць абмяняцца пасольствамі і авіярэйсамі
Рэдакцыя Reform.news · 26 мая 2026, 12:20
https://reform.news/be/belarus-i-alzhyr-moguc-abmjanjacca-pasolstvami-i-avijarjejsami/Беларусь і Алжыр разглядаюць адкрыццё пасольства. Пра гэта заявіў старшыня Нацыянальнага народнага сходу Алжыра Ібрагім Бугалі пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Паводле яго слоў, ён унёс “прапанову падумаць над магчымасцю адкрыцця дыпламатычных місій у абедзвюх краінах на ўзаемнай аснове”. Яшчэ адной прапановай стала адкрыццё прамога авіязлучэння паміж Беларуссю і Алжырам.
“Мы зацікаўленыя ў рэалізацыі сумесных праектаў па вытворчасці трактароў, аўтобуснай тэхнікі, угнаенняў, у якіх маюць патрэбу алжырская эканоміка і сельская гаспадарка. Упэўнены, што рэалізацыя гэтых праектаў будзе на карысць народам дзвюх краін”, — адзначыў Ібрагім Бугалі.
