Беларусь і ААН падпісалі пяцігадовую праграму ў галіне ўстойлівага развіцця

Беларусь і ААН падпісалі Рамачную праграму супрацоўніцтва ў галіне ўстойлівага развіцця на 2026–2030 гады. Подпісы пад дакументам паставілі міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў і каардынатар ААН у нашай краіне Расул Багіраў.

Рамачная праграма сінхранізаваная з Нацыянальнай стратэгіяй устойлівага развіцця Беларусі на перыяд да 2040 года і дзяржаўнай праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026–2030 гады. У ёй вызначаны чатыры прыярытэты:

  • чалавечае развіццё і дабрабыт для ўсіх;
  • інклюзіўная і ўстойлівая эканамічная трансфармацыя;
  • чыстае навакольнае асяроддзе для забеспячэння жыццядзейнасці людзей;
  • інстытуцыянальныя асновы для міру і развіцця.
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!